Сукенкі для сусвету, альбо ціхі супраціў як духоўная практыка

02.08.2016 19:00 - 21:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (Незалежнасці, 37А) Бясплатнае

2 жніўня а 19-ай гадзіне

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Марыя Гарнак, Лаўра Кунцютэ

Сукенкі для сусвету, альбо ціхі супраціў як духоўная практыка

праспект Незалежнасці, 37А
+375 (17) 286 31 68
www.ygallery.by

Прэзентацыя “Сукенак для сусвету” – гэта не паказ вопраткі ў традыцыйным сэнсе: сама структура традыцыйнага паказу мае абмежавальны характар, а кароткі час знаходжання сукенкі ў полі бачання адсылае да гвалтоўнай культуры fast fashion. Марудны, медытатыўны працэс ручнога вырабу сукенак разумее пад сабой маруднае і медытатыўнае сузіранне.

Прэзентацыя “Сукенак для сусвету” – не перформанс, але хутчэй пачатак перформансу – любы coming out адбываецца не аднойчы, а пастаянна, як штодзённы рытуал знаходжання ў соцыуме і быцця сабою, не хаваючы сваёй ідэнтычнасці.

“Сукенкі для сусвету” – спроба размовы пра саму культуру размовы: для мастачак вопратка з’яўляецца часткай іх духоўнай практыкі, а сама духоўная практыка па вызначэнню – размова, што не патрабуе адказу.

Сукенкі прэзэнтуюць мастакі Уладзімір Грамовіч, Аляксей Лунёў, Сяргей Кірушчанка, дырэктар і куратар галерэі Валянціна Кісялёва, грамадскі актывіст Дзмітрый Дабравольскі, рэкламіст Аляксандр Васілевіч, блогер Яўген Ліпковіч, арт-крытык Канстанцін Дарашэнка (Украіна)

Музычная імправізацыя: Pafnutiy і Марыя

Марыя Гарнак і Лаўра Кунцютэ – літоўскія мастачкі, жывуць і працуюць у Вільні. Студэнткі Віленскай акадэміі мастацтваў. Прымалі ўдзел у выставах Vilnius Textile Biennial “For body and soul” (Arka, 2016), Textile jewelry/ jewelry textile (Argentum, Vilnius, 2016), ‘’Textile design’’ (Artifex, Vilnius, 2016), Active textile (Panemunės pilis, 2015)

Праект быў здзейснены ў супрацоўніцтве з Фаўстай Гайдітэ пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada (Лiтва)


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Майстар-клас па спевах на Багач у Мінску

24.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

24.09.2026 (19:00 - 21:00) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ