Суседскі фэст пісанак у Вільні!

31.03.2024 13:00 - 17:00 Музей Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) Бясплатнае

31 сакавіка грамадзянская ініцыятыва ды беларуская прастора запрашаюць на Суседскі фэст пісанак,на якім можна будзе далучыцца да святкавання вясны ды Вялікадня ў фармаце абмену традыцыямі, эстэтыкай, ведамі, музыкай ды спевамі.


Дата: 31 сакавіка

Час: пачатак а 13.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Івана Луцкевіча, Vilniaus, 20, Вільня

Рэгістрацыя на майстар-класы па спасылцы.

Мэта фэсту — стварыць творчае асяроддзе, дзе дарослыя ды дзеці, прадстаўнікі літоўскай хост-культуры, украінскай ды беларускай змогуць пазнаёміцца, падтрымаць адзін аднога і наўпрост добра правесці час.

«Мы хочам стварыць магчымасць па-суседску, па-простаму заспяваць нашыя песні, стварыць сяброўскія карагоды, распісаць яйкі ў нашых розных традыцыях. Розных, але аб’яднаных адной ідэяй — паклікаць вясновыя змены на нашыя землі, ушанаваць жыццё», — адзначаюць арганізатары.

Удзельнікаў Суседскага фэсту чакаюць літоўскія, украінскія, беларускія музыка ды спевы, танцы ды карагоды. Дзеці створаць папяровых птушанят — сімвалаў абуджэння прыроды, пашукаюць велікодныя скарбы. Для цікаўных наведнікаў будуць прапанаваны расповеды пра старажытныя і хрысціянскія абрады ды сімвалы на розных мовах. І канешне ж, наведнікі распішуць яйкі ў цудоўнай мінімалістычнай беларускай традыцыі, дададуць колераў у жыццесцвярджальнай украінскай ці створаць маргучай у таямнічай традыцыі Літвы.

Стварэнне пісанкі — гэта вельмі персанальны працэс, інтымны. На пісанках не малюецца штосьці наўпрост. Каб абраць які сімвал наносіць, чалавек пачынае размаўляць з сабой, зазіраць углыб, аналізаваць свае адносіны з сусветам. Калі пісанка ствараецца — гэта падобна нараджэнне сусвету: з хаосу і незразумелых рысачак з дапамогай агню і творчасці нараджаецца вельмі-вельмі старажытны сімвал сусвету!

Арганізатаркі адзначаюць, што падчас мерапрыемства з дзецьмі будуць займацца тьютары, таму бацькі змогуць заняцца абранымі справамі. Напрыклад, паслухаць лекцыі, не спяшаючыся стварыць пісанку ці наўпрост папіць гарбаты ды пачытаць кнігу з бібліятэкі музею.




Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Адкрытая лекцыя Паўла Церашковіча ў Варшаве

11.08.2026 (18:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ