Сустрэча Клуба беларускамоўнай практыкі і нэтворкінгу ў Батумі

11.05.2022 20:00 - 22:00 Oriental Cafee (Luka Asatiani 15) Бясплатнае

11 траўня ў Батумі адбудзецца чарговая сустрэча беларускамоўнага клуба. Запрашаюць далучацца ўсіх ахвотных падтрымліваць і развіваць сваю гутарковую беларускую мову.



Дата: 11 траўня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Oriental Cafee, Luka Asatiani 15, Батумі

Чакаюць удзельнікаў, старэйшых за 18 гадоў, якія калісьці дзесьці вучылі беларускую мову і жадаюць яе практыкаваць.

Умовы: унёсак 5 лары на арэнду альбо альтернатыва — замовіць чагосьці сабе ў кафэ.

З сабой пажадана мець чысты нататнік і ручку.

Што вас чакае:

Камунікацыя на асабістыя тэмы ў вузкім коле суразмоўцаў. Будуць пытанні кшталту «Ці могуць мужчыны і жанчыны быць сябрамі?», «Якая была апошняя рэч, якую вы набылі для некага іншага? Чаму вы яе купілі?», «Калі б вы даведаліся, што ў вас застаўся адзін дзень жыцця, якія тры рэчы вы б захацелі зрабіць?»

Будзе некалькі ратацый суразмоўцаў: праз пэўны час малыя групы фармуюцца наноў.

Рэгістрацыя праз апытанку ў тэлеграм-чаце клуба.

Далучайцеся!


Вам можа быць цікава

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Спектакль «Несцерка» ў Віцебску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) тэатр імя Якуба Коласа (вул. Замкавая, д. 2)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ