Сустрэча «Польшча: як падаць падатковую дэкларацыю PIT» у Варшаве

22.04.2026 18:00 - 20:00 (ul. Hoża 70/24) Бясплатнае


У сераду, 22 красавіка, Reforum Help ладзіць у Варшаве сустрэчу «Польшча: як падаць падатковую дэкларацыю PIT»




Разбяруцца, як правільна і своечасова падаць гадавую дэкларацыю, не страціць магчымасць вяртання падатку і пазбегнуць тыповых памылак. 

Вы даведаецеся:
 
 

  • што такое дэкларацыя PIT і хто абавязаны яе падаваць 
  •  як запоўніць дэкларацыю без памылак 
  •  калі можна падаць сумесную (сямейную) дэкларацыю і ў чым яе перавагі 
  •  якія ільготы і вяртанні падатку даступныя 
  •  што рабіць, калі вы працавалі не ўвесь год або мянялі працадаўцу 
  •  якія памылкі сустракаюцца часцей за ўсё і як іх пазбегнуць

Таксама можна будзе задаць пытанні. 

Сустрэчу правядзе экспертка па падатках кампаніі ELConsult. 



Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. 



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ