Спектакль «Po co babie sztuka?» у Варшаве

19.04.2026 19:00 - 21:00 Scena Metro (Metro Bródno 11) 80 PLN
19 красавіка, у нядзелю, BY TEATR грае ў Варшаве спектакль «Po co babie sztuka?»

Вас чакаюць развагі пра сутнасць творчасці, унутраную свабоду і межы, якія грамадства і гісторыя накладаюць на чалавека, асабліва на жанчыну.

У цэнтры пастаноўкі — лёсы дзвюх мастачак: беларускай Алены Кіш і польскай Тамары Лемпіцкай.

Два жыцці, дзве мастацкія дарогі і адно пытанне: што насамрэч вызначае творцу — статус і прызнанне ці ўнутраная неабходнасць тварыць, насуперак абставінам?

Спектакль праводзіць паралель паміж асабістымі гісторыямі гераінь і лёсам Польшчы і Беларусі, закранае тэмы культурнай памяці, ідэнтычнасці і эміграцыі — знешняй і ўнутранай.

Дзе дом мастака і дзе праходзіць мяжа паміж свабодай і выгнаннем?

«Po co babie sztuka?» — гэта дыялог паміж эпохамі, жанчынамі і грамадствам, краінамі і лёсамі, а таксама спроба пачуць і захаваць уласны голас.

Квіткі коштам 80 злотых бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Традыцыйныя танцы з капэлай Котра ў Варшаве

30.05.2026 (20:00 - 22:00) Амбасада традыцыйнай музыкі (Jazdów 3/20)

Sviata Fest (Kupalle) ў Мінску

27.06.2026 (12:00 - 23:59) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ