У чацвер, 30 красавіка, у раённым культурна-інфармацыйным цэнтры ладзяць майстар-клас па стварэнні беларускай абярэгавай лялькі-мотанкі.
Раней лялькі майстравалі з таго, што знаходзілася пад рукой. У ход ішлі тканіна, лыка, салома альбо галінкі дрэў. Самай папулярнай сыравінай для абярэгавых лялек была тканіна.
Ляльку, зробленную з матэрыялу, называлі мотанкай. Гэтая назва пайшла ад спосабу вырабу — тканіну не сшывалі з дапамогай іголкі, а маталі, абвязваючы ніткамі.
Жаданніца — лялька, што чуе вашы мары, паказвае, як простыя матэрыялы — тканіна і ніткі — ператвараюцца ў магутны сімвал падтрымкі і здзяйснення жаданняў.
Кошт — 10 рублёў. Запісвайцеся па тэлефоне +375295864618.