Сустрэча, прысвечаная Івану Краскоўскаму, у Лондане

04.03.2023 15:00 - 17:00 Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road) Бясплатнае

У суботу, 4 сакавіка, у Скарынаўскай бібліятэцы — сустрэча, прысвечаная Івану Краскоўскаму (1880-1955), беларускаму асветніку і ўкраінскаму дыпламату.



Дата: 4 сакавіка

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, Лондан


У сустрэчы бяруць удзел Дарота Міхалюк (Торунь) і Тамаш Блашчак (Коўна).


Выдадзеная ў 2019 годзе кніга даследчыкаў з Польшчы, Літвы і Украіны стала першай спробай прадставіць жыццё і дзейнасць Івана Краскоўскага.


Ён нарадзіўся на Падляшшы (тагачасная Гарадзенская губерня), і ягоны шлях праходзіў праз Варшаву, Пецярбург, Вільню, Кіеў і іншыя ўкраінскія гарады, Каўказ, паваенную Аўстрыю і Нямеччыну, незалежную Літву і Латвію, розныя куткі СССР, і завяршыўся ў чэхаславацкай Браціславе ў 1955 годзе.


Актыўны удзельнік грамадскага жыцця, ён вёў асветніцкую і культурніцкую працу сярод беларусаў і працу для дзвюх новаўтвораных дзяржаваў — Беларускай Народнай Рэспублікі і Ўкраінскай Народнай Рэспублікі, як дыпламат і адзін з заснавальнікаў украінскай дыпламатычнай службы.


Дарота Міхалюк і Тамаш Блашчак — двое з трох аўтараў кнігі — распавядуць пра постаць Краскоўскага і ягоную працу на карысць Беларусі і Ўкраіны.



Уваход вольны. 

Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Велікодныя матывы» ў Мінску

26.03.2026 15:00 - 19.04.2026 17:00 Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

«Relikt» у Познані

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Klub muzyczny «Pod Minogą» (Feliksa Nowowiejskiego 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ