У наступную суботу, 1 лістапада, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя Дзіны Даніловіч «Фатаграфія: дакумент ці містыфікацыя?»
Яшчэ ў ХІХ стагоддзі вядомыя эксперыменты Баяра, Робінсана, Рэйландэра паказалі, што фатаграфія можа падманваць, маніпулюючы нашай верай у дакладнасць фатаграфічнага малюнка.
Аднак ні гэта, ні ўсе наступныя эксперыменты ў ХХ стагоддзі, ні нават з'яўленне магчымасцей лічбавай апрацоўкі не пазбавілі нас веры ў тое, што фатаграфія з'яўляецца праўдзівым адлюстраваннем рэальнасці.
Гэтая вера такая моцная, паколькі з'яўляецца асноватворнай для нашага разумення фатаграфіі і адрозненні фатаграфіі ад іншых медыя.
Але ці сапраўды мы можам усё яшчэ раздзяляць гэтую веру?
Ці не кіруемся мы пры гэтым такім разуменнем фатаграфіі, якое ўжо мала што можа растлумачыць нам у сучасных фатаграфічных практыках і творчых эксперыментах?
Прапануюць разабрацца разам!
Квіткі - 20 рублёў (агляд экспазіцыі ўваходзіць у кошт). Рэгіструйцеся па спасылцы.