Сустрэча з мастачкай і пісьменніцай Эльгай Паповай у Беластоку

26.11.2024 - 27.11.2024 18:30 - 21:30 Хаб «Новая Зямля» (ul. Kardynała Stefana Wyszyńskiego 6A) Бясплатнае

26-27 лістапада ў Беластоку адбудзецца сустрэча з мастачкай і пісьменніцай Эльгай Паповай. Эльга (@elga_by) аўтарка чатырох кніг (апошняя выйшла сёлета — «Мора ў горадзе ці «з’ехала на вакацыі. Цалую, Мора!»). Яна праілюстравала 11 кніг, у тым ліку казкі Маляваныча.


Дата: 26-27 лістапада

Час: 18:30 (час мясцовы)

Месца: Хаб «Новая Зямля» (ul. Kardynała Stefana Wyszyńskiego 6A), Беласток

У яе аповедах і карцінах — ўтульны чароўны свет, напоўнены сонцам, дабрынёй і любоўю да жыцця.

26 лістапада у Хаб Новая Зямля пройдзе сямейная сустрэча 6+ (дзе Эльга будзе чытаць свае казкі, распавядзе цікавыя гісторыі звязаныя з іх стварэннем, прыадкрые таямніцы працы пісьменніка і ілюстратара, а таксама пад яе кіраўніцтвам дзеткі самі змогуць памаляваць).

А 27 лістапада там жа пройдзе сустрэча с дарослымі (14+) Нягледзячы на тое, што Эльга лічацца дзіцячай пісьменніцай, шматлікія яе творы адрасаваныя і дарослым. Яны вяртаюць слухача ў краіну лёгкасці, святла і пяшчоты. Не дарма псіхолагі прызнаюць яе казкі тэрапеўтычнымі, а карціны выкарыстоўваюць у працы з людзьмі, якім не стае рэсурсу.



Вам можа быць цікава

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Аляксандра Ката-Зайцава «DOM» у Вільні

25.04.2025 19:00 - 23.05.2025 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5)

Беларускія танчыкі ў Кракаве

11.05.2025 (18:00 - 21:00) Прастора (Мікалайская 4/6)

ZNICH у Кракаве

16.05.2025 (18:30 - 20:30) Garage Pub (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ