У вёсцы Анопаль пад Мінскам захаваўся ўнікальны гістарычны аб’ект — пахавальня Радзівілаў, які зараз часткова прыстасаваны пад месца для захоўвання бульбы. Пра гэта на днях расказала дзяржвыданне «Прысталічча».

Па гістарычных звестках, яшчэ з XII стагоддзя на месцы цяперашняга аднапавярховага дома ў цэнтры вёскі стаяў старажытны храм. У XVIII стагоддзі на яго аснове пабудавалі новы — вялікі, драўляны. Ён прастаяў да XX стагоддзя. Менавіта гэты касцёл заклалі Радзівілы. Насупраць яго размяшчаўся двухпавярховы панскі дом.
Род Радзівілаў валодаў сакрэтам муміфікацыі. Фамільны магільны склеп складаўся з некалькіх магільняў і займаў вялікую тэрыторыю пад зямлёй. Склеп служыў цэнтрам сістэмы падземных хадоў: яны вялі ад панскага дома да магільнага склепа і далей — да мясцовых могілак.
Пазней драўляны касцёл разабралі: планавалі перабудаваць яго ў цэгле, але перашкодзіла вайна. А тэрыторыю паступова пачалі забудоўваць мясцовыя жыхары.
— Падчас Першай сусветнай вайны на месцы панскай сядзібы адкрылі дзіцячы дом. Тады, у
Над склепам мясцовыя надбудавалі адрыны для захоўвання бульбы
Затым, бліжэй да
Цяпер на месцы касцёла стаіць аднапавярховы жылы дом. На месцы панскай сядзібы — таксама жыллё. А пад зямлёй, як адзначаюць мясцовыя, суцэльная цэгла: калі пачаць капаць, ужо на паўметра рыдлёўка ўпіраецца ў мур.
— Хадзіць там страшнавата: глеба прасядае, здараюцца абвалы. Усюды на ўчастку за домам — на 50 сантыметраў углыб цэгла, — расказваюць вяскоўцы.
Частку тэрыторыі магільнага склепа мясцовыя жыхары прыстасавалі пад месца для захоўвання бульбы. А знойдзеныя на гэтым месцы артэфакты — старажытная цэгла, манеткі, аскепкі посуду і фрагменты фасада касцёла — беражліва захоўваюцца ў Анопальскім СДК.
Загадчык Сяргей Сахараў лічыць аб’ект важным для гісторыі краю. Ён хоча стварыць турыстычны маршрут: ад экспазіцыі ў Крупіцкім цэнтры культуры да старых могілак, дзе ўжо каля ста гадоў няма новых пахаванняў, і далей — да самага магільнага склепа.