Сустрэча з Леанідам Судаленкам у Вільні

17.09.2023 16:00 - 18:00 Беларускі дом (Vilniaus g. 20) Бясплатнае
 

У нядзелю, 17 верасня, кампанія #FreeViasna запрашае на імпрэзу салідарнасці ды сустрэчу з Леанідам Судаленкам у Вільні.



 Дата: 17 верасня

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі дом, Vilniaus g. 20, Вільня


Буйная хваля ціску на вясноўцаў пачалася 17 верасня 2020 года, калі была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова. 

Роўна праз год, 17 верасня 2021 года, стартавала кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі #FreeViasna. 

На той момант за кратамі знаходзілася сямёра вясноўцаў, у тым ліку вядомы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які быў асуджаны да трох гадоў калоніі і выйшаў на волю сёлета ў ліпені.


Падчас імпрэзы можна будзе больш дазнацца пра кампанію #FreeViasna, паўдзельнічаць у публічнай размове з Леанідам Судаленкам і адправіць паштоўкі салідарнасці палітзняволеным праваабаронцам, асуджаным на вялікія тэрміны за сваю мірную законную дзейнасць.



Уваход вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Вясельныя традыцыі ў Суле

12.09.2026 14:00 - 13.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 11:00 - 27.09.2026 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ