Сустрэчы ў сферы самаразвіцця і грамадзянскай актыўнасці ў Беластоку

22.08.2023 18:00 - 21:00 Беларускі Хаб «Новая Зямля» (Kardynała Stefana Wyszyńskiego 6A, 15-888) Бясплатнае

Усе жадаючыя запрашаюцца на сустрэчы ў сферы самаразвіцця і грамадзянскай актыўнасці ў Беластоку.


Дата: 22 жніўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Хаб «Новая Зямля», Kardynała Stefana Wyszyńskiego 6A, 15-888 Białystok

Рэгістрацыя тут.

Беларуская эміграцыя: гісторыя і сучаснасць 

Чаму можам павучыцца ад папярэдніх хваляў эміграцыі?

Што мы ведаем пра беларускую эміграцыю хвалі 1944-га? Амаль нічога. Доўгі час у БССР эмігрантаў выстаўлялі ў ключы прапаганды як беглых фашыстаў. Нажаль, пасля 2020-га гісторыя паўтараецца.

У якія краіны беларусы з’язджалі ў 1940-50-х? Як легалізоўваліся? Як зараблялі? Як куплялі нерухомасць? Ці займаліся беларускай адукацыяй і культурай? Як займаліся палітыкай? Як супраць эмігрантаў працаваў КДБ? Урэшце, як беларусы дасягалі поспеху — нават за акіянам?

Алесь Кіркевіч, гісторык, гістарычны клуб Beer&History

Як беларускія ініцыятывы могуць падтрымаць адна адну

Пагаворым пра грамадзянскі ўдзел, нашыя агульныя мэты і выпрацуем стратэгіі ўзаемадзеяння.

Юлія Катаржынская, Зоя Хруцкая, ініцыятыва VEDA


Вам можа быць цікава

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Квіз «Скрынка» ў Вільні

29.08.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ