Света Бень, Ганна Комар і Вольга Гапеева на паэтычным фестывалі ў Осла

20.09.2024 - 21.09.2024 18:00 - 20:00 Nordic Black Theatre & Cafeteatret (Hollendergata 8) 240 крон



У пятніцу і суботу, 20 і 21 верасня, беларускія літаратаркі Света Бень, Ганна Комар і Вольга Гапеева бяруць удзел у паэтычным фестывалі ў Осла.





Дата: 20 і 21 верасня

Месца: Nordic Black Theatre & Cafeteatret, Hollendergata 8, Осла



Вось якія івэнты ў праграме: 


20 верасня

19:30 «Versopolis»: літаратурная размова з беларускай паэткай, пісьменніцай і лінгвісткай Вольгай Гапеевай пра паэзію ў кантэксце таго, што адбываецца ў Беларусі, і пра мову як цэнтральнае месца ў ідэнтычнасці ў эміграцыі.


20:15 Паэтычны фокус: Беларусь. Выступленне Светы Бень. 

Марына Гобель, Вольга Гапеева і Ганна Комар пачытаюць вершы на беларускай, англійскай і нарвежскай мовах.


21 верасня 

13:00 — 14:00 «Паэзія і палітыка» 

Ірына Шувалава і Ганна Комар сустракаюцца ў размове пра тое, калі культура і палітыка перасякаюцца, пра паэзію ў апазіцыі. Прыклады будуць з Украіны, Беларусі і Расіі. Яны таксама падзеляцца вершамі ўласнага сачынення. Размова будзе адбывацца на англійскай мове. 



Квіткі коштам 240 нарвежскіх крон бярыце па спасылцы. Падрабязную праграму глядзіце тут.






Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Вечар джазу ў Мінску

19.09.2026 (17:00 - 19:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ