Света Бень і Галя Чыкіс у Лодзі

07.04.2023 19:00 - 21:00 Klub Wooltura (Wólczańska 40/42) 60 злотых

У пятніцу, 7 красавіка,Света Бень і Галя Чыкіс граюць у Лодзі канцэрт і прэзентуюць свой першы сумесны альбом «Прыём!»



Дата: 7 красавіка

Час: дзверы — 18.00, пачатак — 19.00 (час мясцовы)

Месца: Klub Wooltura, Wólczańska 40/42, Лодзь


Прыходзьце сёрфіць ды паглыбляцца ў хвалі эмоцый — ад безнадзейна адчаю да нястрымнай надзеі.

Калі ў іх песнях і ёсць лірычны герой, то ў ім наогул няма нічога гераічнага. Ён збянтэжаны. Ён ужо нічога не ведае пра гэты свет акрамя аднаго нязменнага факта: калі адзін чалавек трымае іншага за руку, размаўляе з ім як з сабою, дзеліцца з ім усім, што мае, — гэта значыць, што ўсё не так безнадзейна.

То трымаем вас за руку! Прыходзьце!

Квіткі — 60 злотых на ўваходзе гатоўкай. Але ж замовіць сабе квіток трэба па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

12.09.2026 17:00 - 13.09.2026 00:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ