У нядзелю, 14 верасня, у Празе ў межах кірмашу «Пражская кніжная вежа» адбудуцца імпрэзы Светы Бень.
Зранку, у 10.00, прыходзьце з дзеткамі на гульню паводле кнігі і спектакля Светы Бень «Беспрацоўнае дрэва».
Ці ёсць жыццё за варотамі парка?
Ці можа дрэва затрымацца ў ліфце?
Якія кружэлкі любяць слухаць па вечарах Белая Бяроза і Белы Мядзведзь?
Ці ўмее трамвай плаваць, а яблыня — ператварацца ў прывід?
Усё гэта трэба даведацца Дрэву, якому аднойчы прыйшлося пакінуць свой родны парк.
А ў 19.00 завітвайце на музычны вечар Светы Бень.
Прагучаць песні і вершы — старыя і новыя, вясёлыя і задуменныя, далікатныя і злыя, кароткія і доўгія, разумныя і не вельмі. Усё гэта будзе выканана пад укулеле, гармонік і кішэннае піяніна.
Уваход, выглядае, паўсюль вольны.
Але прыходзьце раней, бо будзе яшчэ цікавая імпрэза.
У 17.00 адбудзецца прэзентацыя зборніка навуковых артыкулаў «Урад у выганіі. 100 год Беларускай Народнай Рэспублікі ў Празе».
Удзел бяруць Ніна Скеп’ян, кандыдатка гістарычных навук, старшыня Беларускага інстытута ў Празе, і гісторык Павел Котаў.
І тут уваход вольны.