Беларуская батлейка з Маляванычам у Вісбадэне

14.09.2025 14:00 - 18:00 (Rauenthaler Straße 4) ад 20 еўра

14 верасня, у нядзелю, у Вісбадэне адбудзецца творчая сустрэча з Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам). 




Спадар Алесь вязе спектакль батлейкі і запрашае вас у падарожжа ў тое месца, дзе вас не дагоняць ні злосць, ні цёмная зайздрасць, ні марныя клопаты — у светлае і вясёлае дзяцінства. 


Вас чакае:
 

 14:00 Cустрэча з дзецьмі Будуць вучыцца невядомым беларускім гульням, глядзець спектакль «Цар Ірад», прымаць у ім удзел, майстраваць і запускаць папяровых летакоў. А бонусам яшчэ паглядзяць спектаклік «Пэпі Доўгая Панчоха». 

16:30 На сустрэчы з дарослымі будзе аповед пра тое, як стваралася Калыханка, а таксама экскурс у гісторыю беларускай батлейкі. Вы пабачыце рэканструкцыю батлеечнага спектакля «Салдат і чорт».

Кошты: 14:00 — 25 еўра (дзіцё+дарослы); 16:30 — 20 еўра.
 


Рэгіструйцеся праз мэйл Belarusdeutsch@proton.me




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

«Polyn» у Вільні

28.05.2026 (19:00 - 21:00) Paviljonas (Pylimo 21B)

Акустычны Уладзімір Пугач у Лісабоне

16.06.2026 (20:00 - 22:00) Ferroviário (Rua de Santa Apolónia 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ