Свята “Багач” у Вязынцы

24.09.2017 12:00 - 16:00 Музей Я. Купалы (Вязынкa) 1-2

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць у Вязынку на свята Багач, якое адбудзецца 24 верасня 2017 г. Пачатак а 12 гадзіне.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце.

Асноўнай дзеяй свята з’яўляецца ссыпанне агульнага Багача, таму мы просім усіх нашых гасцей захапіць з сабой па жменьцы зерня.

У гэтым годзе на свяце праспяваюць урачыстыя дажынкавыя песні гурты “Мярэжа”, “Горынь”, “Дайнава”, “Астроўна”, “Варган” і дзіцячыя гурты “Каралікі” і “Калыханка”, а танцавальную вечарынку зладзяць музыкі і танцоры клуба традыцыйнага танца “Сіта”. Акрамя таго, на свяце будзе працаваць дзіцячая пляцоўка, кухня і кірмаш.

Як даехаць: электрычка з Менску едзе ў 11.11, прыбывае ў Вязынку ў 12.02. Назад з Вязынкі можна ехаць электрычкамі на 16.52, 17.06.

Для ўваходу на тэрыторыю музея, дзе адбудзецца свята, трэба будзе набыць музейны квіток. Кошт квіткоў – дарослыя – 2 бел. руб., студэнты, дзеці – 1 бел. руб.

https://vk.com/bahacz_2017

https://www.facebook.com/events/297857134027855

Тэл. для даведак 8029 275 27 71.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Канцэрт «Шэдэўры нямецкага барока» ў Мінску

13.09.2026 (14:00 - 16:00) касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4, Новая Баравая)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ