Свята традыцыйнага беларускага адзення ў Суле

11.07.2026 - 12.07.2026 13:00 - 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён) 45 BYN
Гэтымі выходнымі, 11 і 12 ліпеня, у Суле ладзяць свята традыцыйнага беларускага адзення.

Прыйшоў час дастаць цікавыя рэчы з бабулінай скрыні!

Запрашаюць прыходзіць у беларускіх строях. Паміж такімі гасцямі правядуць конкурс і абяруць таго, чый строй больш за ўсё адпавядае канонам.

Вас чакае выстава аўтэнтычных ручнікоў, якія былі сабраны па ўсёй Беларусі і з любоўю, і пяшчотай захаваны да нашых часоў.

Адбудзецца таксама дэфіле народных строяў, дзе прадставяць характэрнае адзенне з розных рэгіёнаў і можна будзе даведацца аб іх лакальных адметнасцях.

У планах — і выступ музыкаў.

Кошт квіткоў:

дарослыя — 45 рублёў,
сябры Сулы — 40 рублёў (каб стаць сябрам, падпішыцеся на адну з сацсетак Сулы),
дзеці з 7 да 17 гадоў — 25 рублёў,
дзеці да 7 гадоў — уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

«Страшна і смешна» ў Вільні

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Беларускі дом у Вільні (Vilniaus g. 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ