Свята «Тры каралі» ў Азярцы

08.01.2023 13:00 - 14:00 музей народнай архітэктуры і побыту ад 6 рублёў

У музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы працягваюцца калядныя імпрэзы. У нядзелю, 8 студзеня, завітайце сюды на свята «Тры каралі».



Дата: 8 студзеня

Час: з 13.00 да 14.00 (час мясцовы)

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 


Тры Каралі — каталіцкае свята, якое адзначаецца 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў: Каспара, Мельхіора і Бальтазара. Згодна з Евангеллем, мудрацы прынеслі нованароджанаму Ісусу Хрысту дары — золата, ладан і міру.

У беларускіх вёсках у гэты дзень адбываліся абрады абыходу двароў і віншавання гаспадароў. З некалькіх маладых хлопцаў утвараўся гурт. Галоўныя персанажы ў гурце — тры каралі, анёл, чорт.


То вас чакае:

рэканструкцыя абраду «Тры Каралі»;

выступ гурта «Гасцінец»;

паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;

беларускія танцы і гульні;


Кошт квіткоў: для дарослых — 12 рублёў; студэнтаў ды школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.






Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Канцэрт «Падгайская грае Падгайскую» ў Варшаве

26.06.2026 (19:00 - 21:00) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ