Свята «Тры Каралі» ў Азярцы

03.01.2026 13:00 - 14:00 музей народнай архітэктуры і побыту 15 рублёў



У суботу, трэцяга студзеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы спраўляюць свята «Тры Каралі»





Тры Каралі — каталіцкае свята, якое адзначаецца 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў: Каспара, Мельхіора і Бальтазара. Згодна з Евангеллем, мудрацы прынеслі нованароджанаму Ісусу Хрысту дары — золата, ладан і міру. 

У беларускіх вёсках у гэты дзень адбываліся абрады абыходу двароў і віншавання гаспадароў. З некалькіх маладых хлопцаў утвараўся гурт. Галоўныя персанажы ў гурце — тры каралі, анёл і чорт. 

Вас чакае:
 

  • лялечны тэатр «Батлейка»; 
  •  рэканструкцыя абраду «Тры Каралі»; 
  •  выступ фальклорнага гурта «ВЕРНА»; 
  •  гульнявая пляцоўка; 
  •  майстар-класы; 
  •  беларускія танцы і гульні. 


Квіткі:
для дарослых — 15 рублёў, студэнтам, школьнікам і навучэнцам навучэнцаў — 7,50 рублі, дашкольнікам уваход вольны. 


Вам можа быць цікава

Спектакль "Шлях да Батлеема" ў Беластоку

04.01.2026 (12:00 - 13:30) Прастора "Новая Зямля" (ul. Rocha, 5/32)

Каляды ў Стакгольме

10.01.2026 (16:00 - 18:00) Wiboms väg 10

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ