Як святкавалі Каляды і Новы год да рэвалюцыі: смачная сустрэча з Аленай Мікульчык у Мінску

13.01.2026 18:30 - 20:45 (вул. Кісялёва, 38 (1 паверх)) ад 30 рублёў



13 студзеня, у аўторак, у лекторыі «Фрэскі» — смачная сустрэча з Аленай Мікульчык «Як святкавалі Каляды і Новы год да рэвалюцыі». 





Падчас сустрэчы:
 

 Акунецеся ў святочную мітусню сярэдзіны 19 і пачатку 20 стагоддзяў. 

 Разберацеся, калі пачалі святкаваць Новы год у Беларусі. 

 Святы Мікалай, гісторыя жыцця і чаму менавіта ён стаў прататыпам Санты Клаўса. Дзед Мароз і пан Зюзя — як да іх ставіліся да рэвалюцыі і чым частавалі, каб задобрыць. 

 Снягурка ў царскай Расіі і ў савецкія часы. 

 Традыцыя навагодніх і калядных ялінак. Чым упрыгожвалі, хто і як дарыў падарункі. 

 Святочнае застолле — што гатавалі. Каляды і варожбы. 

 І, вядома, вас чакае дэгустацыя варажбітнага печыва пад назвай «балабошкі». Таксама за асобную плату можна будзе пакаштаваць напоі: ратафію, залаты гіпакрас і ️лампопо. 


Спікерка — Алена Мікульчык, шэф-кухарка, экспертка беларускай і славянскай кухні, гісторык кулінарыі. 



Кошт — 30 рублёў пры папярэдняй аплаце ці 35 рублёў на ўваходзе. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы ўнізе. 



Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Вялікі беларускі канцэрт у Коўне

10.01.2026 (20:00 - 23:00) Lemmy (Girstupio g. 1)

Сюіта «Планеты» ў мінскім планетарыі (12+)

13.01.2026 19:00 - 14.01.2026 20:00 Планетарый (вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ