Свята возера ў Медзеле

25.07.2015 16:00 - 21:00 Мядзельскі гарадскі пляж Бясплатнае

Традыцыйнае свята возера пройдзе ў райцэнтры ў суботу, 25 ліпеня. Пачатак – у 16 гадзін на гарадскім пляжы.

Адбудзецца тэатралізаваная дзея. У канцэртнай праграме выступяць аматарскія калектывы з Мядзельшчыны і суседніх раёнаў, а таксама Ларыса Грыбалёва ды іншыя артысты.

Запрацуюць моладзевая пляцоўка і гульнявая – з забавамі для дзяцей.

Свае вырабы пакажуць народныя майстры, пройдуць майстар-класы, у тым ліку па бодзі-арце. Ахвотныя паўдзельнічаюць у беларускіх народных гульнях. Запланавана пеннае шоў і водная феерыя.

Цягам дня пройдуць спаборніцтвы па рыбнай лоўлі і пляжным валейболе.

 

Рэгіянальная газета


Вам можа быць цікава

Прэзентацыя чытанкі "Добры дзень" у Мінску

16.12.2025 (12:00 - 14:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

17.12.2025 19:00 - 19.12.2025 21:00 Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Калякалядны Вольскі ў Варшаве

20.12.2025 (19:00 - 21:00) Stand up lokal (Stanisława Noakowskiego 16)

Кінаканцэрт Івана Кірчука "Калядныя ігрышча" ў Мінску (12+)

31.12.2025 (18:30 - 19:30) Кінатэатр "Піянер" (ул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ