Сяброўскі прагляд серыяла “Кнігарня логвінаЎ”

17.01.2014 19:00 - 22:00 Кнігарня «логвінаЎ» (Незалежнасці 37а) Бясплатнае

17 студзеня  ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37а) адбудзецца сяброўскі прагляд  ангельскага  серыяла “Блэк букс”, які ў перакладзе атрымаў назву “Кнігарня логвінаЎ”.  Гарадзенец Ігар Логвінаў завёў для сваёй асалоды кнігарню ў Мінску. На падхопе яго сябры – Кася і Паўло. Рэаліі – чыста мінскія, гумар – чыста гарадзенскі.

Мы пакажам першыя дзве серыі першага сезона “Сардэчна выганяем!” і “Кароль Серабранкі”. Пачатак прагляду а 19. Прагляд – некамерцыйны, уваход – вольны. Не забудзьцеся захапіць папкорн (і, хто мае патрэбу, акуляры).

Глядзець серыял анлайн


Вам можа быць цікава

Стэндап Міхася Ільіна «Дзякуй» у Варшаве

10.05.2025 (18:30 - 22:30) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Перформанс «Клішэ» ў Мінску

11.05.2025 (15:00 - 17:00) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

Kretsu / Petchenko / Matjukhov Trio ў Сопаце

11.05.2025 (19:00 - 21:00) Teatr BoTo (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ