Трыа Ігната Мацюхова ў Варшаве

10.05.2025 20:00 - 22:00 MIT space (Stalowa 36) 100 злотых



10 траўня, у суботу, у Варшаве грае лямпавы джазавы канцэрт Трыа Ігната Мацюхова.





Гэта трыа нарадзілася ў Беларусі — музыкі сабраліся ў Менску, каб разам граць джаз і пераасэнсоўваць традыцыі. Але, як і многіх з нас, жыццё раскідала іх па розных гарадах і краінах. І вось цяпер яны зноў разам, каб падзяліцца музыкай, у якой ёсць і сум, і святло, і вяртанне.

Трыа грае джаз у стылі 1940–1960-х гадоў — рэдкі, душэўны рэпертуар.

Праграма такая:

 

  • Сэт #1: кампазіцыі Theloniousa Monka;
  •  Сэт #2: аўтарскія творы і арыгінальныя аранжыроўкі класікі.


Зайграюць:


 Кірыл Крэцу з Гамбурга, студэнт Вышэйшай школы мастацтваў

 Філіп Петчанка, варшаўскі кантрабасіст, душа сцэны

 Ігнат Мацюхоў з Гданьска, ператварыў «нелюбімую прафесію» ў любімае хобі.


Квіткі коштам 100 злотых замаўляйце праз дырэкт прасторы. Ёсць парны квіток за 180 злотых. Прасэка ўключана ў кошт.



Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Юстына Карпіловіч у Познані

23.05.2026 (12:40 - 14:40) Беларуская школка (Zagórze 15)

Беларускае вяселле ў Зарачанцы

24.05.2026 (14:00 - 16:00) дом народнай творчасці (вул. Цэнтральная 48А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ