Сямейны фестываль на Коласавай сядзібе ў Мінску

21.06.2025 14:00 - 18:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) ад 10 рублёў

 

У суботу, 21 чэрвеня, у музеі Якуба Коласа ладзяць сямейны фестываль





Вось праграма:
 

 У 14:00 прапануюць вярнуцца ў мінулае і ў самым таямнічым месцы музея разам з дзецьмі паглядзець сапраўдныя дыяфільмы. 

А пасля зробяць з самазастывальнай гліны маленькія брошкі з галоўнымі героямі старых мультфільмаў. 

Кошт — 10 рублёў з чалавека. Запісвайцеся па спасылцы


 У 15:00 вас чакае спектакль «Груфала» ад інтэрактыўнага тэатра «Какава». 

Што можа выратаваць маленькага Мышаня ў лесе, калі на кожным кроку яго падсцерагае небяспека?! Толькі кемлівасць! 

Вось ён і прыдумляе сабе незвычайнага звера — Груфала. Ды толькі той, як высветлілася, сапраўды існуе! 

Разам з Мышаняткам дзеці адправяцца ў казачны лес, сустрэнуць хітрага Ліса, навучацца адрозніваць галасы птушак, створаць аркестр са змяіных бразготак і ўбачаць самога Груфала! 

А пасля паспрабуюць сябе ў ролі сапраўдных лялькаводаў на гульнявым майстар-класе «Тэатр бывае розным..». 

Квіткі — 20 рублёў дзіцячы, 10 рублёў дарослы. Запісвайцеся па спасылцы

 А ўвечары чакаюць дзяцей і падлеткаў на цікавыя гульнятэкі! (8+)  

У 16:00 гуляюць у «Бункер. Пакаленне Альфа». 

Размаўляйце, пераконвайце, даказвайце, раскрывайце свае моцныя якасці, ужывайце розныя стратэгіі дзеля таго, каб каманда пакінула вас у бункеры. 

А ў 17:00 пачнецца гульня ў Мафію! 

Прыходзьце знаёміцца, гуляць у культавую гульню, заводзіць новыя знаёмствы і весела бавіць час. 

Кошт кожнай гульні — 15 рублёў з чалавека. Месцаў на івэнты абмежавана. Запісвайцеся па спасылцы



Вам можа быць цікава

Прэзентацыя альбома «Where The Year Begins» у Сіэтле

19.06.2025 (19:30 - 21:00) The Growler Guys (8500 Lake City Way NE)

Казкі ў Траецкім у Мінску

20.06.2025 (18:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Варашкевіч і Памідораў у Беластоку

27.06.2025 (19:30 - 22:00) Białystok Music Club (вул. Legionowa 14/16)

Купалле ў Швейцарыі

05.07.2025 (16:00 - 22:00) возера Türlersee (Швейцарыя)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ