Дуэт фатографаў Юлія Лейдзік і Яўген Канаплёў, кампазітарка Вольга Падгайская, журналістка Еўрарадыё і спявачка Маша Калеснікава (Яр) апублікавалі песню, прысвечаную Святлане Курс. Трэк мае падтрымаць пісьменніцу ў яе змаганні з ракам.
Гэты музычны праект прысвечаны Святлане Курс — вядомай беларускай пісьменніцы, чые творы глыбока пранікаюць у сутнасць беларускай культуры і ідэнтычнасці.
“Мы хацелі стварыць нешта надоўга, каб гэта магло падтрымліваць. З відэа не замарочваліся — прыгожае святло ў касцёле. Хацелася перадаць нашыя станы і любоў”, — патлумачыла ідэю Юля.
Беларуская народная песня “Лось” у суправаджэнні аргана была запісаная ў варшаўскім касцёле Святога Аляксандра.