Беларускі гурт N.R.M. збіраецца выдаць новы альбом пад назвай «APOŠNi» і запусціў з гэтай нагоды краўдфандынгавы збор.
Усе жадаючыя маюць унікальную магчымасць спрычыніцца да стварэння апошняй студыйнай працы легендарнага беларускага гурта N.R.M.
Альбом APOŠNI стане важнай вяхой у гісторыі гурта, адлюстраваўшы ўсе падзеі, якія музыкі перажывалі разам з Народам:
— выступалі на маршах, плошчах, у дварах, каля фабрык і заводаў;
— ладзілі жывыя канцэрты на YouTube у падтрымку палітвязняў;
— стваралі песні, якія станавіліся адлюстраваннем падзей.
APOŠNI — гэта не проста апошні альбом N.R.M., а музычнае сведчанне эпохі. Цяпер удзельнікі гурта раз’ехаліся па свеце, і пытанне, ці збяруцца яны зноў, застаецца адкрытым. Гэта і адлюстравана ў назве альбома.
Песні, якія ўвойдуць у новы альбом, перадаюць боль, супраціў, настальгію, але і надзею.
Каб альбом APOŠNI загучаў так, як задумана, патрэбна дапамога! Засталося дапрацаваць фінальныя трэкі, завяршыць студыйную працу, выдаць і прэзентаваць альбом.
Мэта — 15.000 еўра.
Гэта не проста фінансаванне — гэта твой унёсак у апошнюю старонку гісторыі N.R.M!
Падтрымаць праект можна па спасылцы.