Сямейны майстар-клас па стварэнні лялькі-абярэгу «Анёл удачы» ў Варшаве (7+)

22.01.2022 11:00 - 11:00 Беларускі дом (ul. Kryniczna, 6) Бясплатнае

Беларускі дом у Варшаве запрашае на бясплатны майстар-клас па стварэнні лялькі-абярэгу «Анёл удачы».



Дата: 22 студзеня

Час: 11.00

Месца: ul. Kryniczna 6, Варшава

Працэс стварэння нацыянальнай лялькі сваімі рукамі — гэта адпачынак для душы і аднаўленне нашага спакою. Кожнаму з нас цяпер вельмі неабходны такі анёл-ахоўнік.

Майстар-клас правядзе рамесніца Вольга Пашковіч. Нацыянальным лялькамі Вольга захапілася 5 гадоў таму, а да гэтага займалася стварэннем нацыянальнага адзення і аксесуараў. Стварэнне нацыянальных беларускіх лялек арганічна пераплялося з папярэднім захапленнем.

Мадэратарка імпрэзы — Валярына Кустава, паэтка і аўтарка праекту «Беларус беларусу» на Белсаце.

Усе матэрыялы для вырабу лялек будуць прадастаўленыя, бярыце толькі добры настрой. Створаную ляльку-абярэг можна забраць з сабой.

Пажаданы ўзрост удзельнікаў — ад 7 гадоў у суправаджэнні дарослага.

Колькасць месц абмежаваная праз эпідэміялагічныя меры, а таксама дзеля зручнасці для гасцей і вядучых. Каб патрапіць на майстар-клас, зарэгіструйцеся праз анкету.
Удзельнікаў набяруць у парадку рэгістрацыі.


Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

«Дай дарогу!» ў Познані

15.08.2026 (18:00 - 21:00) Klub Schron (Kościuszki 68)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ