Сямейны пленэр «Часам я трымаюся за сонца» ў Берліне

05.05.2024 13:00 - 17:00 Galerie im Körnerpark (Schierker Str. 8) ад 5 еўра
 

У нядзелю, 5 траўня, у Берліне ладзяць пленэр-пікнік для дзетак і іх бацькоў у межах выставы беларускіх мастакоў у выгнанні «Часам я трымаюся за паветра».






Дата: 5 траўня

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца збору: каля Galerie im Körnerpark, Schierker Str. 8, Берлін 



Мастак і настаўнік Уладзімір Грамовіч правядзе экскурсію па выставе «Часам я трымаюся за паветра. Беларускія мастакі ў выгнанні». 

А пасля адбудзецца пленэр-пікнік на траве ў парку перад галерэяй. Маляваць будуць па ўражаннях ад выставы, у парку галерэі, на паветры, а трымацца будуць і за сонца. 

Бацькі возьмуць удзел у экскурсіі, а падчас пленэру будуць дапамагаць дзецям. Калі будзе жаданне, бацькі таксама могуць далучыцца да малявання за дадатковую аплату. 

З сабой бярыце пледы ці дыванкі, ежу, напоі, а таксама не забудзьцеся пра ахову ад сонца.


Квіткі: 

Дзіцячы квіток (экскурсія і пленэр) — 15 еўра 

Дарослы квіток — 5 еўра 

Дарослы квіток (з маляваннем на пленэры) — 10 еўра 


Бярыце іх па спасылцы.










Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ