Сяргей Жадан і “Сабакі ў космасе”

04.06.2015 19:00 - 20:00 Jack Club (вул. Няміга, 4) 200 000 - 250 000

Рок-зорка ўкраінскай літаратуры Сяргей Жадан з гуртом з Харкава “Собаки в космосі” вырашыў пераспяваць для “Global Reload” знакаміты хіт гурта “Мроя” “Я рок-музыкант” аўтарства Лявона Вольскага і Уладзі Давыдоўскага. “Першапачаткова мы хацелі ўзяць песню з творчасці Лявона і спынілі выбар на гэтым творы, – кажа Сяргей Жадан. – Па-першае, адчулі, што можа атрымацца штосьці цалкам іншае і новае, па-другое, для нас вельмі важная рытмічная падача вакалу. Вось у гэтым выпадку “Я рок-музыкант” цалкам нам пасаваў. У нашым разуменні гэтая песня пра людзей, якія дакладна ведаюць, чаго хочуць, і гатовыя за гэта біцца”.

Жывая прэм’ера песні адбудзецца падчас першага ў гісторыі “Жадана і сабак” канцэрта ў Мінску 4 чэрвеня ў Jack Club. Пасля выступу музыкі збіраюцца яе запісаць у студыі “Осмос”.

Перад канцэртам, у 14.00 у кнігарні “логвінаЎ”, адбудзецца “Абед з Жаданом” – аўтограф-сесія ўкраінскага пісьменніка з нагоды выхаду зборніка “Украінскія авіялініі”. Кнігу складаюць выбраныя вершы ўкраінскага аўтара ў перакладзе на беларускую Андрэя Хадановіча, а таксама бонус-анталогія “Адзінаццаць сяброў Жадана”.


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Вандроўны кінабалаган у Батумі

09.07.2026 (20:00 - 22:00) Music Point Orange (вул. Эквціме Такаішвілі, 44-50,)

Купалле пад Тбілісі

09.07.2026 (20:00 - 22:00) (Асурэці)

Кубак Мелказёрава ў Варшаве

01.08.2026 (10:00 - 14:00) AWF (ul. Marymoncka 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ