Семінар па правах студэнтаў

19.11.2017 12:00 - 12:00 Рэгіянальны рэсурсны цэнтр (вул. Кастрычніцкая, 12) Уваход вольны

Кажуць, сёння модна быць адукаваным, развіваць крытычнае мысленне і мець сваё меркаванне. Будзь у тэме – хайпані разам з намі.

Ba dum tsss!

19 лістапада “Правы студэнта простай мовай” у Віцебску. “Рэгіянальны рэсурсны цэнтр” (Віцебск, вул. Кастрычніцкая, 12). Пачатак а 12:00, запоўніць анлайн-заяўку можна па спасылцы.

Што?

У межах Тыдня студэнта, які вось-вось уварвецца ў наша жыццё і накрые хваляй мерапрыемстваў, пройдзе асветніцка-адукацыйны семінар па правах студэнтаў. Некалькі гадзін – і ты ў шоку ад тых пытанняў, што ўзніклі ў цябе ў галаве.

Што-як?

У праграме семінара – інфармацыя і разважанні. Мы распавядзем табе пазнавальныя рэчы пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца правы студэнтаў і чалавека ўвогуле. Паразмаўляем пра тое, чым правы адрозніваюцца ад інтарэсаў, і як можна пры неабходнасці іх абараніць. Разам паспрабуем намаляваць партрэт сапраўднага студэнта. Чым жа ён адрозніваецца ад маладых хлопца ці дзяўчыны, якія кожны дзень ходзяць ва ўнівер?

У другім блоку мерапрыемства гаворка пойдзе пра магчымыя метады змены таго, што адбываецца вакол цябе. Як ты бачыш сваю будучыню? Як змяніць сваё жыццё ў універсітэце да лепшага? Мы будзем казаць пра практычныя рэчы, якія маюць моц перавярнуць твае погляды на некаторыя працэсы, якія напаўняюць наша жыццё тут і зараз.

Рабяткі, а вы ўвогуле хто?

Семінар будуць праводзіць актывісты студэнцкіх арганізацый і маладыя праваабаронцы, якія жывуць гэтай тэмай не першы год і гатовы падзяліцца з табой досведам.

Ну, не ведаю..

Супакойся. Краіне патрэбны свае героі.

Калі ты студэнт ці проста зацікаўлены ў тэме – запаўняй заяўку. Анлайн-форма знаходзіцца па спасылцы.

Спяшайся! Дэдлайн падачы заяўкі – 17 лістапада (уключна). Усё, запоўніў? Чакай больш падрабязнай інфармацыі, якую мы хутка адправім на тваю пошту.

Увага! Запаўняючы анкету, ты пагаджаешся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звяртаем увагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд для іншагародніх удзельнікаў (сумулька).


Вам можа быць цікава

Выстава Сафii Пiскун “Вясковая пастараль” у Мінску

21.02.2026 18:00 - 21.03.2026 19:00 галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Беларускія танцы ў Варшаве

21.03.2026 (18:00 - 21:00) Chata Numinosum (Jazdów 3/5)

Квіз "А што ты ведаеш пра БНР?" у Парыжы

22.03.2026 (17:00 - 19:00) Comptoir Moderne (26 rue de la Croix Nivert)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ