«Talaka.Party: МУЗЫЧНЫ ЦЭХ» – музычны марафон працягласцю 12 гадзінаў

01.02.2014 12:00 - 12:00 ЦЭХ (пр. Незалежнасці 58/6) Бясплатнае

У Мiнску 1 лютага пройдзе «Talaka.Party: МУЗЫЧНЫ ЦЭХ». Музычны марафон працягласцю 12 гадзінаў, падчас якога выступяць 16 беларускіх гуртоў розных стыляў і накірункаў.

Жывы гук.
Онлайн-трансляцыя.

Арганізатары: Платформа Talaka.by і гурт ili-ili.

На Talaka.Party выступяць:

1) J:МОРС
2) ili-ili
3) Navi
4) Naka Piano
5) Hurma
6) НагУаль
7) Паліна Рэспубліка
8) Zui
9) Pukstband
10) Rahis
11) BosaeSonca
12) Pawa
13) Martin S.
14) SP Kava
15) ForAboutFrom
16) Кактэйль Шаляпіна

Talaka.Party: Музычны цэх – гэта вечарынка ў стылі “талака”, дзе ўсе гурты-ўдзельнікі і іх фанаты аб’ядноўваюцца ў рамках аднаго музычнага марафона дзеля агульнай мэты: папулярызацыі якаснай беларускай музыкі.

Онлайн-трансляцыю цалкам бясплатна зможа паглядзець кожны, убачыць выступ любімага гурта ці проста паслухаць добрую музыку.

Уваход бяспланты, але па папярэдняй рэгістрацыі (яна адкрыецца ў бліжэйшы час).

Як падтрымаць Talaka.Party?

Каб дапамагчы ў папулярызацыі якаснай беларускай музыкі, вы можаце падтрымаць Talaka.Party фінансава.

Дзеля гэтага неабходна набраць з гарадскога тэлефона на нумар 8 902 101 6666 і сказаць аператару ці аўтаадказчыку: Талака.Паці і **горад, у якім вы жывяце**.

Кошт тэлефанавання 12 000 рублёў.

Атрыманыя грошы пойдуць на пакрыццё арганізацыйных выдаткаў, з якімі можна азнаёміцца ў адкрытым доступе.

Калі сабраная сума перабольшыць арганізацыйныя выдаткі, то гэтыя грошы будуць выкарыстаныя на арганізацыю наступнага музычнага івэнту.

Веб-сайт

Сустрэчы ў vk і facebook.


Вам можа быць цікава

Выстава Марыі Богдан «Кветкі. Сонца» ў Мінску

05.06.2025 19:00 - 05.07.2025 19:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Спектакль «Віця» ў Бельску Падляшскім

16.06.2025 12:00 - 18.06.2025 12:00 Бельскі дом культуры (ul. 3 Maja 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ