Танцавальная вечарына ў Кракаве

20.04.2026 20:30 - 22:30 Прастора (Мікалайская 4/6) 50 PLN
У панядзелак, 20 красавіка, беларусаў Кракава клічуць патанчыць традыцыйных танцаў пад музыку ад Kapela Kotra і Bratanika.

Kapela Kotra — гэта беларуска-аўстралійскае фолк-трыа з Вільні, якое выконвае традыцыйную інструментальную і вакальную музыку Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы. Капэла працуе з рэпертуарам, заснаваным на палявых запісах пачатку XX стагоддзя.

Bratanika — гэта праект, які аб’ядноўвае энтузіястаў венгерскай музыкі чанга і традыцыйнай польскай музыкі.

Ці патрэбен танцавальны досвед? Не! Прыходзьце, усяму навучаць!

Што трэба мець з сабой? Добры настрой, зменную вопратку і зручны абутак — пажадана з невялікім абцасам і слізкай падэшвай.

Удзел — данат ад 50 злотых.

Запісвацца не трэба — проста прыходзьце.



Вам можа быць цікава

Выстава «1.1.1» у Віцебску

28.04.2026 17:00 - 31.05.2026 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Ноч музеяў у Белавежскай пушчы

17.05.2026 (11:00 - 18:30) Нацпарк «Белавежская пушча»

Імпрэза «Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020» у Познані

19.05.2026 (17:00 - 20:00) Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu (Sala Lubrańskiego, Collegium Minus) (ulica Henryka Wieniawskiego 1)

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

26.05.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ