«Belarus Outside Sound System: Echoes of Chornobyl» у Варшаве

24.04.2026 - 25.04.2026 23:30 - 05:00 Klub Mechanik (ul. Narbutta 8) 30 PLN
24 красавіка, у пятніцу, у Варшаве адбудзецца спецыяльная сесія праекта Belarus Outside Sound System — Echoes of Chornobyl, прымеркаваная да 40-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Гэта дабрачынная імпрэза на скрыжаванні электроннай музыкі і візуальнага мастацтва, якая звяртаецца да тэмы памяці, наступстваў катастрофы і іх працяглага ўплыву на людзей і навакольнае асяроддзе.

У праграме — жывыя электронныя выступы беларускіх артыстаў, якія працуюць без камп’ютараў і флэшак, выкарыстоўваючы толькі апаратныя інструменты.

Ад эмбіента і IDM да тэхна і эксперыментальнай электронікі — падзея выбудоўваецца як адзінае гукавое перажыванне.

Візуальная частка натхнёная архіўнымі матэрыяламі, тэмай зоны адчужэння і ўяўленнем пра «нябачныя працэсы», якія працягваюцца да сёння.

Удзел бяруць:

  • Pocket Rave

  • I/DEX

  • kaini

  • SYNTRIG

  • mufer

  • VJ: Digital Activism

Падзея рэалізуецца ў партнёрстве з Экодомам і з’яўляецца часткай кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай «Зялёнай сеткай», Экадомам і Альянсам «Зялёная Беларусь» пры падтрымцы Dialog büro.

Уваход — данат ад 30 злотых. Усе сродкі будуць накіраваныя на падтрымку беларускіх палітвязняў праз фонд BYSOL.



Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Батлейка пра паноў Кубліцкага і Заблоцкага ў Мінску (7+)

15.05.2026 (18:30 - 20:30) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

NAVIBAND у Варшаве

23.05.2026 (20:00 - 22:00) PROGRESJA (Fort Wola 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ