Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

25.04.2026 11:00 - 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11) Бясплатнае
25 красавіка Цэнтр Беларускай Культуры ў Беластоку ладзіць новыя майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны».

Сустрэча будзе прысвечана падляшскім вясновым песням, што выконваюцца ў велікодны перыяд: канапелькам і валачобным песням.

Пазнаёміцеся з абрадам «валокання», калісьці распаўсюджаным на тэрыторыі Беласточчыны, а таксама паспрабуеце свае сілы ў традыцыйных падляшскіх тэхніках спеву.

Усе песні, што будуць развучвацца падчас майстар-класаў, паходзяць з архіву, створанага Сцяпанам Копам.

Вядоўца — Ірына Мазюк, даследчыца беларускага фальклору і спеўнай беларускай традыцыі Палесся і Падляшша, стваральніца калектыва «Кудмень» і іншых спеўных гуртоў.

Для ўдзелу не патрэбная музычная адукацыя.

Удзел вольны. Запісвайцеся праз мэйл projekty@ckb.bialystok.pl.



Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

26.05.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Арт-кірмаш у Мінску

30.05.2026 12:00 - 31.05.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

ДСП у Варшаве

06.06.2026 (19:30 - 21:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ