Экскурсія па Спасавай слабадзе ў Гомелі

25.04.2026 10:00 - 12:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 15 BYN
У суботу, 25 красавіка, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на экскурсію па Спасавай слабадзе", адным з самых цікавых гістарычных раёнах Гомеля.

З часоў свайго існавання, а менавіта з сярэдзіны XVIII стагоддзя, Спасава слабада была месцам пражывання стараабрадцаў.

Можна сказаць, што гэта быў адзін з самых заможных і дагледжаных раёнаў горада, які садзейнічаў фарміраванню своеасаблівага іміджу Гомеля як горада гандляроў, чыгуначнікаў, дробных прадпрымальнікаў і рамеснікаў.

Падчас экскурсіі вы:

  • разгледзіце гісторыю Гомеля праз малавядомыя факты пра яго стараабрадніцкую спадчыну;

  • абмяркуеце гісторыю стараабрадцаў Гомеля, захаваную і страчаную спадчыну, дамы, сакральныя збудаванні;

  • з дазволу настаяцеля стараабрадніцкай Спаса-Праабражэнскай царквы айца Сергія патрапіце ў храм.

Для тых, хто хоча наведаць храм, пажадана адпаведна апрануцца: жанчынам — сукенка/спадніца ніжэй за калена, хустка, доўгія рукавы; мужчынам — доўгія нагавіцы (не шорты), доўгія рукавы.

Правядзе экскурсію дырэктар музея Юрый Катляроў.

Месцаў абмежавана.

Кошт удзелу — 15 рублёў. Запісвайцеся па нумары +375 232 50-96-98.



Вам можа быць цікава

Праслухоўванне новага альбома гурта NOCHY ў Варшаве

14.05.2026 (18:30 - 20:30) (паведамяць удзельнікам асабіста)

Ноч музеяў з Ваньковічамі ў Мінску

16.05.2026 (16:00 - 22:00) Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ