АДМЕНА Таямніцы «Пана Тадэвуша»: лекцыя ў Мінску

25.02.2022 18:30 - 20:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) Бясплатнае

УВАГА, ЛЕКЦЫЯ АДМЕНЕНА. АРГАНІЗАТАРЫ ПРЫНОСЯЦЬ ВЫБАЧЭННІ.

25 лютага музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на лекцыю «Пан Тадэвуш. Таямніцы шляхецкай гісторыі».



Дата: 25 лютага

Час: 18.30

Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск

Лектар — даследчык Зміцер Юркевіч.

Разам з ім слухачы разбяруцца:

— Што і хто натхніў Міцкевіча засесці за пісьмовы стол і ўзброіцца пяром і чарнілам у Парыжы ў 1832 годзе?

— Як спрычыніўся да паэмы Тадэвуш Рэйтан, згаданы на першых яе старонках?

— Хто быў прататыпам Зосі і Яцака Сапліцы?

— Як продкі самога Міцкевіча звязаныя з гісторыяй апошняга шляхецкага наезда, апісанага ў паэме?

 Лекцыя праводзіцца ў межах літаратурна-мастацкай выставы «Зямля навагрудская, краю мой родны...», прысвечанай 190-годдзю стварэння «Пана Тадэвуша», «шляхецкай гісторыі з 1811 і 1812 гадоў у 12 кнігах вершам».


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ