Берасцейскі тэатр «Крылы Халопа» грае «Frau mit Automat» у Дрэздэне

28.04.2022 19:00 - 21:00 Hellerau (Karl-Liebknecht-Str. 56) Бясплатнае

28 красавіка падчас фестываля «Па суседстве/Побач. Незалежнае мастацтва з Беларусі» ў Дрэздэне тэатр «Крылы Халопа» грае спектакль «Frau mit Automat».



Дата: 28 красавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Hellerau (Großer Saal), Karl-Liebknecht-Str. 56, Дрэздэн

«Frau mit Automat» — гэта аўтабіяграфічная драма, якая адлюстроўвае розныя абліччы жанчыны: жонку, маці, каханую, ахвяру, лютасць.

Тэкст заснаваны на досведзе аўтараў, якія выраслі ў 1990-я гады пасля распаду Савецкага Саюза, і закранае пытанне, што значыць быць жанчынай.

У «Frau mit Automat» спалучаюцца розныя тэатральныя жанры: опера, стэндап, лялечны тэатр, фізічны і дакументальны тэатр.

У прамым эфіры выступ будзе суправаджаць Вольга Падгайская, адна з самых вядомых беларускіх кампазітараў.


Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Пташынскага «З шырока заплюшчанымі вачыма» ў Гомелі

29.08.2025 20:00 - 28.09.2025 18:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Фотавыстава «Нечаканы Гродна» ў Гродне

03.09.2025 18:00 - 28.09.2025 18:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

27.09.2025 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» (Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ