• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Магілёў

Ток-шоу “Культурніцкі адпачынак у Магілёве: Што ёсць і што хочацца?”

Пачатак: 25.07 (18:00)
Канец: 25.07 (21:00)
Антыкавярня “Чердак”
(Магілёў, вул. Ленінская, 7, 3 паверх)
Google

Што горад Магілёў можа прапанаваць сваім жыхарам, каб у вольны час падняць людзей з канапаў, “выцягнуць” з дачы, адарваць ад экранаў шматлікіх дэвайсаў? Што трэба зрабіць, каб культурніцкае жыццё горада зрабілася насычаным, а людзі – зацікаўленымі? Чый гэта абавязак ці функцыя – уладаў, бізнесу, грамадскіх ініцыятываў ці творцаў – стваральнікаў культурніцкага прадукту? Такія пытанні для афлайнавага ток-шоу ў летні пятнічны вечар прапануе грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”.

Нагодай для абмеркавання стала… гарадская афіша Магілёва, прадстаўленая найперш паказамі кінатэатраў горада, што сведчыць пра тое, што жыццё гэтага абласнога цэнтра не перанасычанае культурнымі ды забаўляльнымі падзеямі, асабліва ўлетку.

Асноўныя тэзы размовы:

Невялікая колькасць інфармацыі пра культурныя мерапрыемствы ў горадзе – гэта вынік адпаведнай колькасці прапановаў ці адсутнасць камунікацыйных здольнасцяў/магчымасцяў арганізатараў?

Разнастайнае, камунікацыйна насычанае і інтэрактыўнае напаўненне падзей і паслуг – сусветны трэнд, але ці патрэбна гэта магілёўцам?

Хто фармуе і хто адказвае за грамадскі культурніцкі густ і культуру адпачынку горада?

Запрошаныя эксперты:

  • Гары Рыгоравіч Есялеўскі, кіраўнік студыі класічнай гітары “Рэнесанс” Цэнтра творчасці “Эверэст”;
  • Зміцер Луцко, адміністратар антыкавярні “Чердак”;
  • Людміла Мацкела, вядучы рэдактар Магілёўскай абласной філармоніі;
  • Вадзім Мязга, спявак, прадпрымальнік у індустрыі забаваў.

Да адкрытага абмеркавання запрашаюцца дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі культурніцкага/творчага бізнесу, індустрыі забаваў, грамадскія актывісты, прадстаўнікі адміністрацыі горада, журналісты і ўсе неабыякавыя да культуры адпачынку ў Магілёве!

Афлайнавае ток-шоу адбудзецца 25 ліпеня а 18-й у антыкавярні “Чердак” па адрасе: вул. Ленінская, 7, 3 паверх.

Уваход вольны!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип