Ток-шоў у Бабруйску: “Хатняя адукацыя ў Бабруйску. За і супраць”

19.12.2017 18:00 - 21:00 Тайм-клуб “1387” (г. Бабруйск, вул. Чангарская, 54) Уваход вольны

Хатняя адукацыя: чаму бацькі адмаўляюцца ад школы і як самастойна арганізаваць навучальны працэс?

З кожным годам у Беларусі з’яўляецца ўсё больш прыхільнікаў навучання па-за агульнаадукацыйнай школай. І Бабруйск – не выключэнне. Чаму бацькі аддаюць перавагу хатняму навучанню дзяцей? Колькі часу трэба на хатні навучальны працэс і колькі сродкаў патрабуе такая форма навучання? Як ставяцца да “хоўмскулераў” настаўнікі і што рабіць з сацыялізацыяй дзяцей, якія не ходзяць у школу?

Разам з бацькамі і экспертамі абмяркуем плюсы і мінусы хатняй адукацыі.

Госці і эксперты ток-шоў:

  • бабруйчане, якія адмовіліся ад школы і вучаць сваіх дзяцей самастойна;
  • арганізатарка праекта нефармальнай адукацыі “Школка на падворку” (Мінск) Наста Базар;
  • настаўнік гісторыі Андрэй Лашкуль;
  • старшыня габрэйскай супольнасці Бабруйска Алег Красны.

Запрашаем на сустрэчу ўсіх зацікаўленых.

19 снежня

18.00 – 21.00

Тайм-клуб “1387”

вул. Чангарская, 54

Уваход вольны.

Можна прыходзіць з дзецьмі, будзе працаваць дзіцячы пакойчык.


Вам можа быць цікава

Выстава «З пачуццём. Шчыра і горача» ў Брэсце

20.03.2026 16:00 - 12.04.2026 17:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Сустрэча «Belarus: la strada verso la libertà» ў Падуі

25.03.2026 (17:30 - 20:00) Sala Fernando Barison (Piazza Metelli 1)

Народзінны Вячаслаў Кміт у Варшаве

26.03.2026 (19:00 - 21:00) kwatera 27 (chmielna 10a-27)

Прэзентацыя кнігі «Routledge Handbook of Contemporary Belarus» у Вене

27.03.2026 (11:00 - 13:00) Alte Kapelle (Spitalgasse 2 (Hof 2, Eingang 2.8))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ