Травеньская экскурсія па драўляных Баярах у Беластоку

10.05.2026 18:30 - 20:30 Centrum Handlowe BAZAR PAŁACOWY (Warszawska 2) Удзел — данаты
У нядзелю, 10 траўня, беларусаў Беластока клічуць на шпацыр па Баярах.

Вось што паглядзіце і пра што пагаворыце:

  • Адкуль такая назва, чаму «Баяры»?

  • Як раён змагаўся за права існаваць і што з гэтага атрымалася

  • Найстарэйшы дом з канца ХІХ стагоддзя

  • Традыцыйны расклад вуліц з захаванай (хоць і часткова) драўлянай забудовай

  • Помнікі архітэктуры мадэрнізму (гарадская лазня, будынак духоўнай семінарыі)

  • Месцы, звязаныя з кс. Міхалам Сапоцькам (каталіцкі блаславёны, наш, з Ашмяншчыны родам)

  • Помнік Юзафу Пілсудскаму, якога няма на google.maps

Карацей, будзе аж 3 Widzimisia, помнік Пілсудскаму, фотаздымкі, гісторыя ўзнікнення і выжывання раёна і прыватныя гісторыі — часам трагічныя, часта гераічныя, некаторыя — смешныя.

Удзел — данаты. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава sierafimuss «Частковая прысутнасць» у Познані

13.06.2026 17:00 - 02.07.2026 19:00 фундацыя КУТ (Крамарска, 32 (3 паверх))

Выстава «Творчыя фантазіі Эміліі Фокінай» у Мінску

17.06.2026 10:00 - 05.07.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Girls Fuck Up Night у Варшаве

24.06.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ