Трэцяе свята вулічнага мастацтва “Гравітацыя-2012”

06.10.2012 12:00 - 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 32) Бясплатнае

У суботу 6-га кастрычніка ў Віцебску пройдзе трэцяе свята вулічнага мастацтва “Гравітацыя-2012”. Сёлета, як і ў самы першы раз,  маладыя мастакі збяруцца на ратушным дворыку, каб паказаць, на што здольнае сучаснае беларускае графіці.

Сярод леташніх удзельнікаў “Гравітацыі” — госці з Менску, Берасця, Гомеля, Наваполацку, Рэгенсбургу (Нямеччына), а таксама некалькі мясцовых віцебскіх майстроў. Гэта будуць як удзельнікі з мінулых фэстаў, гэтак і мастакі, што ўпершыню прымаюць удзел.

У адрозненні ад мінулых гадоў, гэтым разам арганізатары не праводзілі конкурснай часткі, а адрасна запрасілі дасведчаных мастакоў з вядомымі працамі. Таму ўсіх тых, хто ў суботні дзень знойдзе час на візіт да Ратушы, чакае сапраўдная феерыя барваў і сучаснага арту вышэйшага гатунку.

Субота, 6 кастрычніка, ад 12-й да 18-й гадзіны (Ратуша, вул. Леніна, 32).

Фотасправаздачы з 2009 і 2011 гадоў.

Партнёр “Гравітацыі-2012” — моладзевая школа новых медыя Public Republic

vitebsk4.me


Вам можа быць цікава

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Лайтовы ў Гродне

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Five-No (Вялікая Траецкая, 46)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ