Трэнінг «Ад ідэі да праекта» ў Тбілісі

23.07.2022 11:00 - 15:00 каворкінг «KROPKA» Бясплатнае

23 ліпеня беларускі каворкінг «KROPKA» ў Тбілісі запрашае беларусаў і беларусак, якія маюць грамадска-карысныя ідэі, на трэнінг па распрацоўцы праектаў.



Дата: 23 ліпеня; дэдлайн падачы заяўкі — 20 ліпеня.

Час: 11.00 (час мясцовы)

Месца: каворкінг «KROPKA», Тбілісі


Калі вы чулі словазлучэнні «сацыяльны праект», «некамерцыйная арганізацыя», «падтрымка праектаў» і хацелі разабрацца ў гэтых паняццях — гэты трэнінг для вас.


На трэнінгу вы даведаецеся:

што такое праектны падыход: як ператвараць ідэі ў праекты;

дзе шукаць фінансаванне для сваіх некамерцыйных праектаў;

як правільна фармуляваць мэту, задачы, працоўны план і складаць бюджэты.


Умовы ўдзелу:

23 ліпеня, субота, 11:00 — 17:30 з перапынкам на абед;

бясплатна, але месцаў абмежавана;

патрэбная папярэдняя рэгістрацыя і кароткае апісанне ідэі, над якой вы хочаце працаваць;

трэнінг будзе праводзіцца па-руску, але удзельні_цы могуць працаваць на беларускай ці рускай мове.


Дэдлайн падачы заяўкі на ўдзел — 20 ліпеня.


Праекты, паспяхова распрацаваныя на трэнінгу, змогуць атрымаць далейшае суправаджэнне, падтрымку і кансультацыі ад каманды «KROPKA».

Падаць заяўку можна па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ