Трэцяя Ноч правалаў у Вільні (гэтым разам — пра стасункі!)

19.05.2023 19:00 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) free donation

У пятніцу, 19 траўня, у CreateCulture Space — трэцяя Ноч правалаў! Гэтым разам тэма — стасункі!





Дата: 19 траўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня


Гэта тая імпрэза, дзе ў спагадлівай атмасферы можна падзяліцца сваімі прафесійнымі праваламі, памылкамі, няўдачамі, разам пасмяяцца з іх, падзяліцца досведам пра тое, як у вас атрымалася выйсці з гэтых сітуацый і знайсці сілы рухацца далей.

Вы зможаце расказаць аб сваіх няўдачах, смешных сітуацыях і няёмкіх момантах у стасунках. Але, галоўнае, вы знойдзеце людзей, якія зразумеюць вас і здолеюць падтрымаць. І вы таксама зможаце падтрымаць кагосьці!

Калі жадаеце выступіць, то да канца дня 16 траўня, яшчэ, здаецца, можна падаць заяўку па спасылцы. Правілы выступу чытайце там жа.

А калі жадаеце прыйсці паслухаць ды падтрымаць выступоўцаў, то рэгіструйцеся па гэтай во спасылцы да канца чацвера, 18 траўня. Але спяшайцеся, бо месцаў абмежавана.

Бярыце з сабой добры настрой і падтрымку для тых, хто будзе выступаць.


А яшчэ дзейнічае фармат BYOB (Bring Your Own Bottle) — прыносьце з сабой напоі, якія будзеце піць.


Уваход — free donation для слухачоў (падрыхтуйце, калі ласачка, кэш).





Вам можа быць цікава

Выстава "Погляд скрозь час" у Гродне

19.02.2026 17:30 - 15.03.2026 19:00 КЦ "Фестывальны" (вул. Тэльмана, 4)

Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу» ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 29.03.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

21.03.2026 (14:00 - 16:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ