Трошку джазу ў Варшаве

28.02.2026 19:00 - 21:00 прастора МІТ (Stalowa 36) 150 злотых

У суботу, 28 лютага, у Варшаве адбудзецца вечар джазу





Праз віртуознае фартэпіяна Канстанціна Гарачага і далікатны вакал Ангеліны Майерс вы пачуеце джазавыя стандарты, боса-нова, аўтарскія кампазіцыі спадарыні Ангеліны, і вядома ж кампазіцыі пра каханне. 

Першая палова XX стагоддзя — час росквіту класічнага джаза ў ЗША. Новаарлеанскі і чыкагскі стылі, яркае фартэпіяна, пачуццёвы вакал і бадзёрыя ансамблі. Час наватара і віртуоза Луі Армстранга, Элы Фітцджэральд з голасам дыяпазонам у тры актавы, пазней — караля свінга Фрэнка Сінатры. 


У атмасферу таго часу і класічнага амерыканскага джазу вы і паглыбіцеся. 


Квіткі коштам 150 злотых бярыце па спасылцы. Ёсць парны квіток за 280 злотых. 




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ