У суботу, 21 лютага, "Зялёны тэлефон" ладзіць анлайн-сустрэчу "Набыць нельга пакінуць".
Прапануюць разгледзець пад лупай свае шопінг-звычкі.
Ці вяліся калі-небудзь на "акцыя дзейнічае толькі сёння"?
Дадавалі ў кошык непатрэбныя дробязі "да бясплатнай дастаўкі"?
Куплялі тое, што не планавалі, калі яно па акцыі?
Прыходзьце разбірацца, як маркетынг неўпрыкмет прымушае нас купляць больш, чым нам на самой справе трэба.
Разам са спадарыняй Марыяй, эксперткай у вобласці ўстойлівага спажывання і zero waste, разбяруць прынады e-commerce – персанальныя рэкамендацыя, таймеры са зніжкамі, апавяшчэнні аб распродажах і зручныя аўтападпіскі – і абмяркуюць, як не трапляцца на гэтыя хітрыкі і траціць грошы ўсвядомлена.
Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.