Трыенале маладых мастакоў у Мінску

13.11.2025 - 14.12.2025 17:00 - 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47) 15 рублёў

У чацвер, 13 лістапада, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца Трыенале маладых мастакоў.


Трыенале праходзіць у трэці раз і накіравана на прэзентацыю і падтрымку таленавітай моладзі: мастакоў і куратараў, студэнтаў і навучэнцаў, якія атрымліваюць адукацыю ў сферы культуры.

Сёлета на ўдзел у Трыенале было пададзена больш за 200 заявак.

У межах выставы журы вызначыць пераможцаў у намінацыях: «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура», «Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Мастацкая дынастыя», «Навацыя», «За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва».

Пераможцу ў намінацыі «Глядацкая сімпатыя» вызначаць наведвальнікі выставы шляхам галасавання.

Трыенале дае магчымасць пазнаёміцца з лепшымі творчымі дасягненнямі маладых мастакоў за апошнія тры гады іх мастацкай дзейнасці.

Прадстаўленыя работы адлюстроўваюць мастацкія пошукі і актуальные напрамкі развіцця беларускага сучаснага мастацтва.

Гісторыя, міфалогія, навацыі – новыя вобразы і формы выразу ўласнага светаадчування грунтуюцца на адметных традыцыях айчыннай культуры.

У межах выставы наведвальнікаў чакаюць лекцыі, сустрэчы, майстар-класы і іншыя мерапрыемствы.

Квіткі: 15 рублёў поўны, 4 рублі льготны.

Выстава працягнецца да 14 снежня.



Вам можа быць цікава

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Чытацкі клуб у Мінску абмяркуе "Чазенію" Караткевіча

21.12.2025 (17:00 - 19:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Калядны майстар-клас па пісанцы ў Мінску (12+)

22.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калядная экскурсія па Гародні

03.01.2026 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ