Цярэшку жэняць у Варшаве!

11.01.2023 18:00 - 21:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11) данат ад 30 злотых

У сераду, 11 студзеня, у Музеі Вольнай Беларусі жэняць Цярэшку!



Дата: 11 студзеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal, 11, Варшава


«Жаніцьба Цярэшкі» — гэта ўнікальны калядны абрад з Падзвіння, аналагаў якому няма нідзе за межамі рэгіёна. 

Мэта ягоная — перазнаёміць незамужніх дзяўчат і нежанатых хлопцаў. Такі традыцыйны беларускі ціндар!

Лічылася, што пасля абраду асабістае жыцце імкліва наладжваецца! Прыходзьце ж праверыць!


Прыходзьце самі, запрашайце сабе каго ў пару, а калі няма каго браць, не бяда.

А для ўдзелу запоўніце, калі ласачка, анкету па спасылцы.

Вітаюцца народныя строі, зменны абутак для танцаў і пачастунак на агульны стол.


Уваход — данат ад 30 злотых.







Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Краязнаўчая сустрэча ў Віцебску

08.09.2026 (17:00 - 19:00) віцебская абласной бібліятэкі (вул. Леніна, 8а)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

10.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ