«Тутэйшы тэатр» грае «Гаральда» ў Ратамцы

28.04.2022 19:00 - 21:00 сядзіба «ОС» (вул. Падгорная, 22) Бясплатнае

 28 красавіка «Тутэйшы тэатр» грае спектакль-імправізацыю «Гаральд» на сядзібе «ОС» у Ратамцы пад Мінскам.



Дата: 28 красавіка

Час: 19.00

Месца: сядзіба «ОС», вул. Падгорная, 22, Ратамка

Спектакль ствараецца на вачах у гледача. Ад выбару тэмы, праз жэсты, з якіх выплываюць сцэны, маналогі, да спробы скласці завершаную кампазіцыю.

Задаецца толькі структура, з якой гледача знаёмяць напачатку дзеі ў сваеасаблівай дэмаверсіі. Далей усё імправізуецца — спосаб існавання, тэкст, дзеянне, форма, музыка.

У другой частцы тэмы для імправізацыі задае глядач.

Рэжысер Андрэй Саўчанка.

Акторы: Наста Караткевіч, Аляксей Любчанка, Мікола Варабей, Аня Рудак, Вікторыя Якімчык, Павел Міхаленя, Наста Караткевіч.

Узрост: 14+

Уваход — free donation.

Запіс па нумары +375293333576.

Гугл-каардынаты месца: 53°56’03.6"N 27°18’41.0"E


Вам можа быць цікава

Выстава Лізаветы Лянковай "Словы аўтара: " ў Мінску

19.11.2025 18:00 - 14.12.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

Сустрэча з праектам MALDZIS у Кракаве

13.12.2025 (14:00 - 16:00) Muzeum Podgórza (ul. Bolesława Limanowskiego 51)

Анастасія Рыдлеўская ў Шчэціне

14.12.2025 (19:00 - 20:00) Klub Storrady (ulica Storrady Świętosławy 2)

Калякалядны Вольскі ў Беластоку

19.12.2025 (19:00 - 21:00) Balance klub (Ireny Białówny 9/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ