Творчая сустрэча з Максімам Знакам у Кракаве

02.03.2026 20:00 - 21:30 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае

У панядзелак, 2 сакавіка, у кракаўскай Прасторы адбудзецца творчая сустрэча з юрыстам, літаратарам, былым палітвязнем Максімам Знакам.


У 2020 годзе ён быў адвакатам Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, у верасні таго ж года быў затрыманы і асуджаны на 10 гадоў зняволення.

З 9 лютага 2023 года знаходзіўся ў статусе інкамунікада, цалкам пазбаўлены сувязі з адвакатамі і членамі сям’і.

13 снежня 2025 года, разам з вялікай групай палітзняволеных прымусова вывезены з Беларусі ва Украіну. Жыве ў Польшчы.

Яго кніга апавяданняў «Зэкамерон», напісаная ў першы год зняволення, выдадзеная на беларускай, расейскай, ангельскай, нямецкай, шведскай і дацкай мовах.

Падчас сустрэчы спадар Максім раскажа пра сваю кнігу, падзеліцца ўспамінамі пра час яе напісання і адкажа на пытанні. Прагучаць старыя і новыя песні.

Сустрэча ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus.

#ArtPowerBelarus


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па стварэнні “відкоў” у Заслаўі

28.02.2026 (11:30 - 13:30) Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Урокі працы з ХуткаСмачна ў Варшаве

28.02.2026 (14:00 - 16:00) Kwatera 27 (Chmielna 10a-27)

Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Вільні

28.02.2026 (17:00 - 19:00) Беларускі дом (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ